Home

Реклама

Усім прывітанне!

  • 25 Дек, 2010 at 2:48 PM

                                                                                                                 Tertium non datur.
...Мяне называюць па-рознаму. Найчасцей - ідэялісткай. За тое, што я яшчэ веру ў жыццё, у цуды і справядлівасць. За тое, што люблю аптымізм, людзей і радзіму. За тое, што ўпэйнена: шклянка напалову поўная, а не напалову пустая.
Каму гэта блізка - далучайцеся. Будзем сябраваць :)
...Гэта дзённікі nondatur - той, каму трэцяга не дана.

                                                                           ***
...Меня называют по-разному. Чаще всего - идеалисткой. За то, что я ещё верю в жизнь, в чудеса и справедливость. За то, что люблю оптимизм, людей и родину.  За то, что уверена: стакан наполовину полон, а не наполовину пуст.
Кому это близко - присоединяйтесь. Будем дружить :)
...Это дневники nondatur - той, кому третьего не дано.

Творчасць...

  • 25 Дек, 2009 at 2:53 PM

 Маім самым дарагім людзям прысвячаю: тату, маці, сястры, бабулі, Катоне, Алене, Галіне Аляксандраўне, Ларысе Іванаўне, Але Анатольеўне. Менавіта вы выгадавалі і выхавалі Ядвісю Стэп. А таксама дзякуй Інтэрнет-грамадству borisovcity.net, у тым ліку Іксайтару, Кайдану, Ізабэле. Вы навучылі мяне думаць шматвектарна.

Споведзь паэткі.

                                 Чытачу.  Ад майго сэрца да твайго сэрца.

Не запыніць ніколі Лета свой рух,

Ды і я да Харона калісьці прыйду.

А каб быў успамін, нібы лебедзя пух,

У сшытачак вершы свае запішу.

Можа, рыфма кульгае і рытму няма,

Але паміж намі працягнецца нітка.

Калі скажуць: "Няшчыра!", не вер ты - хлусня:

Ад сэрца  да сэрца свае вершы пішу я.

І калі пажадаеш успомніць мяне,

Паглядзі ты на вершы - на сэрца мае,

Тады я паўстану, якою была:

Верыла, марыла, кахала, жыла.

22 Окт, 2009

  • 1:23 AM

-- Девушка, слоўнікі Longman ў цвёрдай вокладцы будуць на 20-25 долараў даражэйшыя...
-- Нічога. Першы прафесійны слоўнік -- гэта як першы раз замуж: лепей за ўсё, калі гэта будзе адзін раз і на ўсё жыццё.
:DDD

Просто мысли вслух.

  • 18 Окт, 2009 at 12:53 AM

Знаете, одну из лучших цитат, которые я слышала,  я узнала от своего преподавателя по естествознанию. Чытаць далей... )

11 Окт, 2009

  • 11:55 PM


Калі-небудзь... Калі-небудзь, калі я стану дарослай і разумнай...ммм...дзяўчынай, я абавязкова напішу кнігу: "Жыццё як трындзец. Аўтабіяграфія". А, можа, яшчэ калі-небудзь напішу кнігу такую: " "Жыццё". Рэцэнзія".  Але, хутчэй, нічога пісаць не буду. Ёсць пэўныя падазрэнні, што да такіх высноў раней ці пазней на некаторы час прыходзіць усё жывое.
І зусім я зараз не ў смутку. Наадварот, я на ўздыме. І восень, як звычайна, не прыгнятае. І дождж цудоўны - чаму на яго ўсе сварацца? І... І спіс можна працягваць бясконца.


6 Окт, 2009

  • 10:53 PM


Жыццё згарае, нібы знічка,
У цемры не пабачыць волі.
Але ў плюскаце крынічак
Рунеюць каласы ў полі.

Надзённае

  • 11 Сент, 2009 at 11:46 PM


Ну што я вам скажу. Калі коратка характарызаваць свае справы, то можна прывесці такую статыстыку: за два тыдні вышэйшай адукацыі у маім лексіконе трывала засялілася слова "трындзец". "У нас перанеслі пары." - "Трындзец!" - "Нам трэба не на другі паверх, а на пяты!" - "Трындзец!!" *хуткае тупаценне ног, застаецца тры хвіліны...* - "Іншага корпусу!!" - "ТРЫНДЗЕЕЕЦ!!!"
Ага. Самае страшнае ў МДЛУ - пераблытаць карпусы і паверхі. А каму хочацца спачатку на пяты (без ліфта, зразумела), потым высветліць, што не туды, потым на чацвёрты іншага корпусу, каб паглядзець расклад, а потым на пяты трэцяга корпусу? Разам - 23 паверхі. Жыць ужо не хочацца.
Яшчэ хочацца застрэліцца на фразах "ну пытанняў там будзе не шмат, 60-70 толькі", "вось тут дзевяць крыніц, пачытайце да семінара, які праз тыдзень", " я не ведаў, што "В" - гэта "вэ", а не англійскае "бэ". Ну падумаеш, пабегалі па паверхах корпуса "Б" у пошуках ніколі там не існаваўшай аўдыторыі", "суаднясенне падручнікаў і студэнтаў - 1 да 5. Дзеці, гэта яшчэ шмат!.."
Яшчэ я хутка захлынуся ў плынях паперак, якія мы бясконца ксерым, бо яны вельмі патрэбныя. Вельмі-вельмі і нават яшчэ больш вельмі.
Оох.

3 Июл, 2009

  • 9:03 PM
адчуванне
Мяне не будзе доўга-доўга. Можа, лета нарэшце пачалося?

3 Июл, 2009

  • 6:00 PM


Завяла ўчора ў дарослай паліклініцы картку.
Эх, пажадайце мне, каб яна так і засталася чыстай.))

2 Июл, 2009

  • 10:25 PM
фея

Правда? А существует ли правда в последней инстанции?
Read more... )

27 Июн, 2009

  • 8:59 PM
лея

***
Ведаеце, што такое пекла? Гэта спякота ў вялікім горадзе.
***
На жаль, гэта адзіная думка, якая сфармавалася ў мяне ў галаве за ўвесь гэты, несумненна, плённы дзень.
***
Чытаць далей... )

Ніколі, ніколі не думала і не асэнсоўвала, што дажыву да гэтага моманту.




І зноў...

  • 4 Май, 2009 at 10:38 PM
лея
Вы ведаеце, што такое вольны пераклад? Не ведаеце. Гэта апраўданка для тых, хто не змог перакласці дакладна. :=) 
Жартую-жартую. Вольны пераклад - асобнае мастацтва. Так-так! Але ніжэй нават не вольны пераклад. Проста вершы, напісаныя па сугуччу. Хаця і трохі аб'яднаныя амаль нябачнай ніткай аповеду.))

Памяти Николая Рубцова.                                                       ***
Поэты не уходят просто так,                                  Паэты не зыходзяць проста так -
Поэтам путь лишь Бог-судья отмерит.           Паэтам шлях нябёсы прызначаюць.
Когда взойдёт звезда - его Отчизны знак,         І толькі знічкі - іх Радзімы знак -
Он только ей свою печаль доверит.                 Паміж пустэчы сцежкі асвятляюць.
Проскачет на невидимом коне                         Шукаюць вечна, вечна ў дарозе,
Вдоль леса и заглянет в наши души.                 І вечна ахвяруюць свае душы.
Его поэзия - чудесный дар стране,            ... А каля веснічак старыя дзве бярозы
Где русский огонёк и солнце сосны сушит.    Зноў сівер ды завеі сцюжай сушаць
Пускай забвенье пробует стереть                   Хай памяць дзесьці знікне.
Нам память.                                                                          Ты не здрадзь!
                 Ты не предавай!                                  Тады бярозы доўга будуць шчэ
На струнах долго будет ветер петь:                                 Спяваць.
Рубцов
              Николай...

1 сакавіка 2009 года.                                                           1 красавіка 2009 года.

26 Фев, 2009

  • 4:10 PM
лея





Зноў я пры справе. 5 твораў класічнай літаратуры (ад baradziedа):
  1. Ян Баршчэўскі. "Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях"
  2. Анатоль Кудравец. "Смерць нацыяналіста".
  3. Уладзімер Караткевіч. "Каласы пад сярпом тваім"
  4. Яўгенія Янішчыц. "Будзе слоту абвяшчаць прагноз..."
  5. Леанід Дайнека. "Меч князя Вячкі".
Мае ахвяры:   antart, michalinkasirogap, dreaming_17 (калі з'явіцца),  karniej_dziki (калі з'явіцца).